Пасля трох месяцаў за кратамі палітзняволенага студэнта БДУІР чакае "хімія"

Пасля трох месяцаў за кратамі палітзняволенага студэнта БДУІР чакае "хімія"

Пасля трох месяцаў за кратамі палітзняволенага студэнта БДУІР 21-гадовага Арцёма Вінакурава адправяць на "хімію". 29 студзеня суд Савецкага раёна Мінска асудзіў яго на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. У зале суда хлопца вызвалілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе, паведамляе spring96.org.

Паводле звестак МУС, студэнт 3 курса факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР 26 кастрычніка 2020-га разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзілі заняткі, і пачаў заклікаць да забастоўкі. Дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі. У адказ "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы". Арцём Вінакураў быў затрыманы раніцай 27 кастрычніка. Крымінальную справу распачалі па факце "арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).

У пачатку снежня мінулага года праваабаронцы прызналі студэнта палітвязнем. Сваю віну Вінакураў у судзе прызнаў цалкам, папрасіў прабачэння перад бацькамі, выкладчыкамі, студэнтамі. Ён сказаў, што хацеў бы вярнуцца на вучобу ва ўніверсітэт, "бо навучанне там цікавае і выкладчыкі даюць актуальныя і карысныя веды".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі