Пасля омікрона каранавірус можа аслабець, але пакуль ёсць і дрэнныя навіны

Омікрон больш заразны, але лягчэй пераносіцца​ / EPA-EFE
Омікрон больш заразны, але лягчэй пераносіцца​ / EPA-EFE

Імунолагі лічаць, што омікрон — гэта апошняя моцная ўспышка каранавіруса. Далей ён будзе слабець і паступова стане падобны на грып. Пра гэта распавяла ў інтэрв'ю "Новой газете" малекулярны біёлаг з ЗША Вольга Матвеева.

Пакуль жа, па яе словах, у медыкаў і навукоўцаў ёсць і добрыя, і дрэнныя навіны. Добрая заключаецца ў тым, што омікрон адназначна лягчэй пераносіцца. Навукоўцы з Каліфорніі правялі параўнальны аналіз і высветлілі, што " пры станоўчым тэсце ПЦР і сімптомах ковіда шанец пацыента з дэльтай апынуцца ў бальніцы складае 0,13%, з омікронам — 0,05%, гэта значыць у два разы менш. Верагоднасць трапіць не проста ў бальніцу, а ў рэанімацыю з омікронам у 4 разы ніжэй, чым з дэльтай", распавяла Вольга Матвеева.

Дрэнная навіна ў тым, што омікрон больш заразны. У выніку хварэе больш людзей, і па-ранейшаму шмат людзей хварэюць цяжка.

"За кошт маштабаў інфекцыйнасці омікрона атрымліваецца, што ў абсалютных лічбах людзей, якія хварэюць цяжка, столькі ж ці нават больш, чым было ў папярэднія хвалі", — адзначыла Матвеева.

Яшчэ адна асаблівасць — значна больш, чым у папярэднія хвалі, хварэе дзяцей.

"Раней мы глядзелі на крывую шпіталізацыі дзяцей, напрыклад, у Нью-Ёрку — яна была амаль увесь час плоская. Цяпер яна ператварылася ў "горбік". І высвятляецца, што педыятрыя была зусім не гатовая да гэтага. Педыятрычны палаты інтэнсіўнай тэрапіі перапоўненыя", — кажа яна.

Пры гэтым ацаніць смяротнасць ад омікрона пакуль немагчыма — "смерці позняцца на два-тры тыдні".

Матвеева раскрытыкавала папулярныя сярод некаторых людзей падыходы: "прышчапіцца і спецыяльна захварэць, каб атрымаць бранябойную абарону" ці ўвогуле "не спяшацца з прышчэпкамі", раз вірус становіцца лягчэй. Такое натуральнае назапашванне імунітэту адбываецца з вялікімі ахвярамі. Частка людзей пры гэтым памірае, нагадала яна.

Калектыўная абарона падчас масавай хваробы сапраўды становіцца мацней. Але прафесар не лічыць правільным прыраўноўваць гэта да прышчэпкі.

"Гэта занадта "злая" прышчэпка. Гэта як ісці па зламаным мосце: давайце мы ўсе перабяжым, затое будзем ужо на тым баку. Мы-та, можа, перабяжым, а колькі народу праваліцца?",—  адзначыла Вольга Матвеева.

Паводле яе слоў, у шэрагу краін ужо назіраецца спад захворвання, выкліканы омікроном. У Беларусі, нагадаем, новую хвалю чакаюць у канцы студзеня-пачатку лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі