Вы тут

Памёр "бацька еўра" Роберт Мандэл

Роберт Мандэл / bloomberg.com

У Італіі памёр "бацька еўра" Роберт Мандэл, паведамляе bloomberg.com. Лаўрэату Нобелеўскай прэміі па эканоміцы было 88 гадоў.

Мандэл — ураджэнец Канады, быў прафесарам Калумбійскага універсітэта. Нобелеўскую прэмію атрымаў у 1999-м "за аналіз грашовай і фіскальнай палітыкі ў рамках розных рэжымаў валютнага курсу, а таксама аналіз аптымальных валютных зон". Роберт Мандэл распрацаваў ідэальную мадэль адкрытай эканомікі для малых краін. Навукоўца лічаць ідэйным натхняльнікам стварэння адзінай валюты для ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.