Вы тут

Памёр аўтар музыкі да індыйскіх фільмаў "Танцор дыска" і "Танцуй, танцуй"

Бапі Лахіры / Wikimedia

Памёр індыйскі кампазітар і спявак, аўтар мноства дыска-хітоў у Балівудзе Бапі Лахіры, паведамляе "Новая газета" са спасылкай на агенцтва Press Trust of India.

Лахіры было 69 гадоў. Паведамляецца, што прычынай смерці сталі шматлікія праблемы са здароўем.

"У студзені Бапі Лахіры быў дастаўлены ў бальніцу з інфекцыяй грудной клеткі і сіндромам абструктыўнага апноэ ў сне", — распавёў дырэктар клінікі, дзе музыкант правёў апошні месяц. У тым ліку 18 дзён ён знаходзіўся ў рэанімацыі.

Са слоў лекараў, спявак быў у крытычным стане, яго спрабавалі рэанімаваць, але беспаспяхова.

Лахіры — аўтар музыкі да фільмаў "Танцор дыска", "Танцуй, танцуй" (або "Танцор дыска-2"), "Каханне, Каханне, Каханне" і многім іншым. Акрамя таго, ён быў сааўтарам хітоў "Jimmy, Jimmy, Jimmy, Aaja" і "Goron Ki Na Kalon Ki".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.