Вы тут

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк абвінавачваюць на падставе праслухоўвання

Зінаіда Міхнюк / dw.com

Палітзняволеную Зінаіду Міхнюк з Брэста абвінавачваюць на падставе матэрыялаў яе праслухоўвання (апаратуру ўсталявалі верагодна супрацоўнікі спецслужбы, якіх цікавіла яе прафсаюзная дзейнасць). 60-гадовая жанчына, прафсаюзная актывістка была затрымана на Дзень Волі і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Яна нібыта абразіла кіраўніка дзяржавы. Пра гэта стала вядома з ліста, атрыманага з брэсцкага СІЗА ад аднаго з вязняў. У ім паведамляецца, што камеры перапоўнены палітвязнямі.

Міхнюк — актывістка Незалежнага прафсаюзу работнікаў РЭП. У красавіку ўлады прызналі яго "экстрэмісцкім фармаваннем".

Беларускія праваабаронцы прызналі Зінаіду Міхнюк палітычнай зняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.