Палітвязня Віталя Жука на 5 месяцаў адправілі з атрада калоніі ў камеру

Палітвязня Віталя Жука на пяць месяцаў адправілі з атрада калоніі ў памяшканне камернага тыпу. Раней Жука, асуджанага на 1,5 года за каментар пра Лукашэнку, адміністрацыя бабруйскай калоніі тройчы за месяц змяшчала ў штрафны ізалятар.

"Я вельмі стаміўся, вельмі. Мне нават цяжка было з адвакатам размаўляць. Я рэальна выматаны, і мне не важна, даб'емся мы праўды ці не. Мне ўсё цяжка растлумачыць, проста я стаміўся, — падзялілася лістом палітвязня яго жонка. — І яшчэ, каб ты ведала, — не трэба вінаваціць цяпер нікога ў тым, што я еду на ПКТ — ні начальніка, ні операў, ні каго-небудзь іншага. Я не ведаю, што будзе потым, але цяпер іх вінаваціць не варта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.