Палітвязня Ігара Лосіка перад днём народзінаў этапавалі ў Гомель

Палітвязня Ігара Лосіка перад днём народзінаў этапавалі ў Гомель

Палітвязня Ігара Лосіка этапавалі са следчай турмы №8 Жодзіна ў СІЗА №3 Гомеля. Пра гэта яго жонка Дар’я Лосік даведалася, калі прыезла перадачу.

"Прыехала з перадачай Ігару, і мне сказалі, што ён этапаваны. Усе прыехалі ў Жодзіна і, як высветлілася, дарэмна. Калі яго вывезлі, я не ведаю. Нам не сказалі", — распавядае Дар'я ў каментары Радыё "Свабода".

Суд над Лосікам пройдзе ў Гомелі, але дата яго яшчэ не прызначаная.

Дарэчы, сёння ў Ігара дзень народзінаў: яму спаўняецца 29 гадоў. Дар’я падрыхтавала для мужа святочную перадачу, але яе не прынялі.

Адміністратара тэлеграм-канала "РБ галаўнога мозгу" Ігара Лосіка затрымалі дома ў Баранавічах 25 чэрвеня 2020 года. На яго пачалі крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 ("Падрыхтоўка да парушэння грамадскага парадку") і ч. 2 арт. 293 ("Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках") Крымінальнага кодэкса.

За кратамі Лосік трымаў галадоўку з 15 снежня 2020 года па 25 студзеня 2021-га.

11 сакавіка 2021 года Лосіку выставілі новае абвінавачанне, але сутнасць яго невядомая — з адваката ўзялі падпіску аб неразгалошванні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі