Палітвязень Павел Севярынец даслаў з калоніі партрэт свайго сына

Францішак Севярынец з партрэтам / https://www.facebook.com/vola.sieviaryniec

Павел Севярынец даслаў з калоніі партрэт свайго сына. "Час ідзе і ў любым выпадку набліжае лепшыя дні, бо такая цемрадзь ня можа быць вечна, — піша ў Facebook жонка палітвязня Вольга Севярынец. — А Францішак расце на татавых партрэтах".

Палітык і пісьменнік Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Севярынец знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі № 17. Вясной яе адміністрацыя прызнала палітвязня "злосным парушальнікам рэжыму".

Дома Паўла Севярынца чакаюць жонка і маленькі сын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.