Палітвязень Алег Мазгоў асуджаны на тры гады "хіміі" за жнівеньскія пратэсты

Палітвязень Алег Мазгоў асуджаны на тры гады "хіміі" за жнівеньскія пратэсты

Палітвязень Алег Мазгоў асуджаны на тры гады "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову (такое пакаранне запрасіў пракурор) за жнівеньскія пратэсты. Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Шут), паведамляе spring96.org. Мазгова прызналі вінаватым у "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 242 КК). 9 жніўня разам з іншымі пратэстоўцамі ён стаяў у счэпцы, што пацвярджае фота.

Да ўступлення прысуду ў сілу палітвязню пакінутая мера стрымання ў выглядзе асабістага даручальніцтва.

Палітвязень Алег Мазгоў асуджаны на тры гады "хіміі" за жнівеньскія пратэсты
Алег Мазгоў падчас акцыі пратэсту / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі