Палітфронт: якая карысць Украіне ад палітызацыі каліноўцаў — эфір з Магдам

Яўген Магда / Еўрарадыё

Яўген Магда / Еўрарадыё

У сталіцы краіны, якая ваюе, на двухдзённую канферэнцыю сабраліся прадстаўнікі асноўных палітычных і грамадскіх структур беларускіх дэмакратычных сіл. Сіл, якія знаходзяцца ў апазіцыі лукашэнкаўскаму рэжыму, але тым не менш складаюцца з грамадзян “краіны-суагрэсара”. Зразумела, што падчас вайны такая канферэнцыя не магла адбыцца без узгаднення з украінскімі ўладамі і… спецслужбамі. Тым больш, што полк імя Кастуся Каліноўскага юрыдычна з’яўляецца часткай УСУ.

Чым адметная канферэнцыя, арганізаваная палком Каліноўскага, і ці можна казаць, што Кіеў вызначыўся, на якую беларускую сілу ён “робіць стаўку”? Ці можна казаць, што “палітыкі з аўтаматамі” перайгралі “палітыкаў з партфелямі” і з кім Кіеў далей будзе дачыняцца? Ці ёсць рызыка, што Расія пашырыць сваю агрэсію на Малдову? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі