Паліцыя Эквадора арыштавала людзей, якія ўварваліся ў эфір мясцовага тэлебачання

Захоп тэлестудыі трансліраваўся ў прамым эфіры

Захоп тэлестудыі трансліраваўся ў прамым эфіры / Reuters

У Эквадоры напярэдадні адбылося адразу некалькі гучных інцыдэнтаў. Узброеныя людзі ўварваліся ў прамы эфір мясцовага тэлебачання, у розных рэгіёнах краіны былі выкрадзеныя некалькі паліцыянтаў і грымелі выбухі, піша Reuters.

Захоп студыі ў Гуаякіле трансліраваўся ў прамым эфіры каля 20 хвілін. Можна было бачыць, як людзі ў балаклавах і са зброяй звярталіся да супрацоўнікаў, якія знаходзяцца на падлозе. У прамым эфіры былі чутныя стрэлы і крыкі. Паліцыя пазней паведаміла, што ў тых, хто нападаў, канфіскавалі зброю і выбухоўку. У сацсетках з'явіліся фота затрыманых. На здымках відаць, як маладыя людзі са звязанымі за спіной рукамі ляжаць на падлозе. Арыштаваны 13 чалавек.

"Усе заложнікі былі вызваленыя... вінаватыя паўстануць перад правасуддзем і будуць асуджаныя за тэрарыстычныя акты", — заявілі ў паліцыі. Эфір канала быў адноўлены.

Як адзначае Reuters, прычынай усіх гэтых падзеяў сталі дзеянні прэзідэнта краіны Даніэля Нобоа. Ён уступіў на пасаду ў лістападзе і паабяцаў пакласці канец гвалту, звязанаму з гандлем наркотыкамі. У панядзелак ён аб'явіў у краіне 60-дзённае надзвычайнае становішча, 22 банды былі прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі і ваеннымі мэтамі.

Полиция Эквадора арестовала людей, который ворвались в эфир местного телевидения
Арыштаваны 13 чалавек / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі