Па "справе Каардынацыйнай рады" правялі больш за 130 ператрусаў — МУС

Будынак МУС

Будынак МУС / БЕЛТА

Сілавікі правялі больш за 130 ператрусаў па "справе Каардынацыйнай рады", а таксама вынеслі "145 накладанні арышту на маёмасць". Пра гэта ў эфіры АНТ распавёў намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч. Ён спаслаўся на тое, што Каардынацыйная рада ў Беларусі прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем", заведзеная крымінальная справа. "Гэта значыць на абсалютна законных падставах мы выконваем даручэнні следства", — адзначыў Казакевіч. І распавёў, што з "важнага" убачылі пры ператрусе сілавікі: "кватэры, машыны, дамы, лецішчы".

Нагадаем, у канцы лістапада стала вядома пра ператрусы ў многіх публічных беларусаў, якія маюць дачыненне да Каардынацыйнай рады. Ператрусы ў прыватнасці прайшлі ў Сяргея Чалага, Паўла Латушкі, Юрыя Губарэвіча і многіх іншых. У пастановах на ператрус былі пазначаныя шэсць артыкулаў КК, у тым ліку: "здрада дзяржаве" (арт.356), "змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады" (арт. 357), а таксама "стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім" (арт. 361-1).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі