Вы тут

Офіс Ціханоўскай: жыхароў Літвы і Латвіі выкарыстоўвае прапаганда Лукашэнкі

Улады Літвы і Латвіі заклапочаныя паездкамі сваіх грамадзян у РБ / delfi.lt

Офіс Святланы Ціханоўскай звярнуўся да жыхароў Літвы і Латвіі з нагоды "бязвізу", які аб'явілі для іх улады Беларусі. Заяўляецца, што цяпер не час для забаўляльна-турыстычных паездак у Беларусь.

"Добрыя адносіны Беларусі з суседнімі краінамі, у прыватнасці з Літвой і Латвіяй, з'яўляюцца безумоўным прыярытэтам і маюць вялікае значэнне для нашай агульнай будучыні,цытуе заяву Delfi. — Але прыязджаючы ў Беларусь за пакупкамі больш танных тавараў, варта памятаць, што ў краіне цяпер больш за 1200 палітвязняў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.