"Нёман" зраўняў лік у паўфінальнай серыі хакейнай экстралігі з "Шахцёрам"

"Нёман" зраўняў лік у паўфінальнай серыі хакейнай экстралігі з "Шахцёрам"

"Нёман" зраўняў лік у паўфінальнай серыі хакейнай экстралігі з "Шахцёрам" — 2:2. Гродзенцы спачатку прайгралі дзве хатнія гульні, пасля чаго выйгралі дзве гасцявыя. У аўторак у Салігорску "Нёман" перамог у авертайме — 2:1 (1:0, 0:0, 0:1, 1:0). Міхаіл Хараманда вывеў гасцей наперад на 14-й хвіліне, на 54-й Раман Гарбуноў зраўняў лік. Рашаючая шайба на рахунку Мікіты Рэмезава.

28 сакавіка "Нёман" і "Шахцёр" згуляюць у Гродне.

Як вядома, у фінал хакейнай экстралігі ўжо выйшла мінскае "Юнацтва", якое выйграла паўфінальную серыю ў "Дынама-Маладзечна" з лікам 4:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі