Няўдачнік тыдня: у Брэсце п'яны кіроўца ўрэзаўся ў аўтамабіль ДАІ

Месца аварыі / t.me/pressmvd
Месца аварыі / t.me/pressmvd

У Брэсце п'яны кіроўца на "Пежо" урэзаўся ў аўтамабіль ДАІ. ДТЗ здарылася 19 кастрычніка каля 15:40 на вуліцы Маскоўскай — самай буйной у абласным цэнтры. Жыхар Брэста 1975 года нараджэння не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з патрульнай машынай, якая стаяла на першай паласе.

У момант сутыкнення на службовым "Фольксвагене" быў уключаны маячок сіняга колеру. У салоне аўтамабіля знаходзіліся два чалавекі — інспектар і парушальніца ПДР, на якую ён афармляў пратакол. 

У выніку аварыі супрацоўнік ДАІ і дзяўчына атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў лякарню для аказання меддапамогі. А пры правядзенні медычнага агляду у вінаватага ў аварыі было зафіксавана больш за 3 праміле алкаголю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі