Някляеў: "Круглы стол" — адзіны рэальны шанец уратаваць краіну

Еўрарадыё: Вы пойдзеце на гэты круглы стол, і калі так, то на якіх умовах?

110829 NyaklyaeuS.mp3

Някляеў: Безумоўна, мы пойдзем на гэты круглы стол. Нягледзячы на ўсю брутальнасць паводзінаў улады не толькі 19 снежня, але і пазней мы прапануем дыялог як адзіны варыянт выйсця з сістэмнага крызісу, у якім апынулася наша краіна. Улады завялі краіну ў тупік, вы не здолелі краіну самі з тупіка вывесці, бо ў вас няма для гэтага сродкаў. Таму я, безумоўна, за, але тут не дагавораная яшчэ самая першая фраза гэтага дыялогу, якая павінна быць дагавораная ўладай у тым сэнсе, што павінны быць выпушчаныя ўсё без выключэння зняволеныя. Толькі пры гэтай ўмове можна распачынаць дыялог.

Еўрарадыё: Як мы ведаем, Лукашэнка добры тактык, але, магчыма, кепскі стратэг, і ён можа пайсці па прынцыпу падзяляй і ўладар. Калі ён запросіць вашых палітычных калег, напрыклад, Мілінкевіча, Гайдукевіча, а вас не запросіць, вы як адрэагуеце на гэта?

Някляеў: Калі ласка, няхай ён размаўляе са спадаром Гайдукевічам, са спадаром Мілінкевічам, але я гэта буду лічыць не дыялогам, а чарговай прафанацыяй. Калі ён тут пойдзе на танныя хітрыкі, на падманы, то гэта будзе яго бясслаўны канец. Прапанова, з якой ён зараз выходзіць — гэта адзіны рэальны шанец уратаваць краіну. Калі ён яго ўпусціць, то ён упусціць яго назаўсёды.

Еўрарадыё: Ці ёсць у Беларусі шанец, што Лукашэнка зможа ўзняцца да паставы генерала Ярузэльскага за круглым сталом?

Някляеў: Мы да гэтага яго ўсяляк падбіваем. Найлепшы варыянт выйсця з гэтай сітуацыі і адзіны магчымы – гэта якраз варыянт польскі, варыянт дыялогу, які зладзіў Ярузэльскі ў свой час з польскай апазіцыяй, якая не была мацнейшая за беларускую. На сённяшні дзень беларуская апазіцыя зусім не такая слабая, як яе хочуць падаць. Сёння супраціў беларускага грамадства як ніколі моцны і таму ўлада ўжо не ўтрымае гэты супраціў дубінкамі.

Еўрарадыё: Вы, як адзін з галоўных палітыкаў беларускай апазіцыі, ці маглі б гарантаваць Лукашэнку такую ж самую непакаранасць?

Палітыка рэч такая, што яна не дапускае эмоцый. Дыялог, апроч усяго астатняга, чаму на яго Ярузэльскі пайшоў, гэта якраз гарантыя бяспекі. Гэта адна з ўмоў дыялогу. Я думаю, адна з прычын, па якой ён гэта прапануе якраз палягае ў тым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі