Новы хіт сына Дэцла і сюрпрыз ад Бандэраса: толькі добрыя навіны

Лыжка мёду на Еўрарадыё​
Лыжка мёду на Еўрарадыё​

Дзевяцігадовая масквічка паступіла ва ўніверсітэт, а сын рэпера Дэцла робіць кар'еру без дапамогі дзядулі. Тым часам іншы рэпер з Амерыкі купляе ўласную планету-гіганта, а Антоніа Бандэрас здымаецца ў пятай частцы прыгодніцкай кінасагі "Індыяна Джонс". Пра гэта не паведамляе дзяржаўная газета ў Хабараўскім краі, бо новы ейны нумар выйшаў на незразумелай мове.

Пра гэта і не толькі — у аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.

 

Уласная газавая планета

Амерыканскі рэпер Lil Uzi Vert набыў уласную планету. Пра гэта расказала жонка кіраўніка кампаній SpaceX і Tesla Ілана Маска, канадская спявачка Граймс.

Гіганцкая газавая экзапланета WASP-127b у 1,4 разы больш за Юпітэр. Гэтага гіганта адкрылі ў 2016 годзе. Сума, якую музыкант аддаў за планету, не называецца.

Праўда вось эксперты заяўляюць аб немагчымасці набыцця планеты легальна. Паводле дамовы аб космасе, дзяржавам і іх грамадзянам забараняецца прад'яўляць прэтэнзіі на валоданне касмічнымі аб'ектамі.

Новый хит сына Децла и сюрприз от Бандераса: только хорошие новости
Планета WASP-127b / @latestinspace

Дэбютны кліп ад сына Дэцла

Сын нябожчыка хіп-хоп-выканаўцы Дэцла Тоні Кісялёў, які вядомы пад псеўданімам Juzeppe Junior, выпусціў свой першы кліп на песню Dzen.

"Трэк Dzen прысвячаецца ўсім, хто хоча расслабіцца. Злавіце правільны настрой", — гаворыцца ў подпісе да відэа.

У роліку артыст сярод ночы прабіраецца ў закрыты супермаркет і ладзіць там дэбош. У канцы кліпа яго ловяць ахоўнікі.

У тэксце песні Дэцл-малодшы ўдакладняе, што займаецца музыкай без дапамогі дзядулі — прадусара Аляксандра Талмацкага.

"Індыяна Джонс" з Бандэрасам

60-гадовы іспанскі акцёр Антоніа Бандэрас здымаецца ў пятай частцы прыгодніцкай кінасагі "Індыяна Джонс". Пра гэта паведамляе Deadline.

У якой менавіта ролі акцёр з'явіцца ў карціне, пакуль не раскрываецца. У таямніцы таксама трымаюцца дэталі сюжэту карціны.

Новый хит сына Децла и сюрприз от Бандераса: только хорошие новости
Антоніа Бандэрас / randewoo.ru

Незразумелая газета

У Хабараўскім краі выйшла 2800 асобнікаў мясцовай газеты на невядомай мове. Гэта адбылося праз памылковую кадзіроўку.

Паколькі фінансуюць усю гэтую бязглуздзіцу ўлады, на баг ніхто не звярнуў увагі. Можа быць, гэта нават да лепшага.

Дзяўчынка-вундэркінд

Дзевяцігадовая масквічка Аліса Цеплякова паспяхова здала ЕГЭ і паступіла на платнае аддзяленне псіхфаку МДУ.

Бацька дзяўчынкі паведаміў, хутчэй за ўсё, яна будзе наведваць заняткі ва ўніверсітэце вочна.

"Мы не прайшлі на бюджэт, але нашых балаў дастаткова, каб паступіць на кантрактную аснову. Мы паехалі на факультэт, і сёння я падпісаў дамову са свайго боку. Ад нас засталося толькі аплаціць першы семестр, і ўсё", — растлумачыў ён.

Новый хит сына Децла и сюрприз от Бандераса: только хорошие новости
Дзяўчынка-вундэркінд / mpgu.su

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі