Беларускі комік прадаў від на жыхарства ў Расіі за 15 тысяч долараў
Гэта адбылося падчас канцэрта на Балі.
Стэндапер Ідрак Мірзалізадэ прадаў від на жыхарства РФ за 15 000 долараў. Падчас канцэрта на Балі беларускі комік зладзіў гумарыстычны аўкцыён, піша @breakingmash.
Спачатку Ідрак выстаўляў на продаж толькі NFT-версію дакумента, але за кошт у 5 эфіраў пагадзіўся аддаць і фізічны носьбіт.
Непрыемнасці ў Ідрака пачаліся пасля жартаў пра ксенафобію і пра тое, як складана зняць кватэру ў Маскве людзям "неславянскай" знешнасці. У гэтым расійская паліцыя знайшла прыкметы "нянавісці і варожасці ў адносінах да асобаў рускай нацыянальнасці".
Мірзалізадэ спачатку пакаралі 10 суткамі арышту, а пасля прызналі непажаданай персонай у Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.