Не заўважыць тарнада не атрымаецца: як крызіс ударыць па беларусах

Крызіс закране ўсіх / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Крызіс закране ўсіх / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

 

Умацаванне беларускага рубля не азначае паляпшэнняў у эканоміцы, а ў найбліжэйшыя месяцы беларусаў чакае падзенне даходаў, рост цэн і рэкорднае беспрацоўе.

Амаль месяц таму старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук прадставіў магчымы сцэнар развіцця эканомікі, пры якім інфляцыя ў 2022 годзе складзе 40%, беспрацоўе — велізарныя для Беларусі 8%, а долар будзе каштаваць 6,3 рубля. Еўрарадыё даведалася, як з таго моманту ўлады прыдумалі змагацца з беспрацоўем, чаму курсы валют яшчэ будуць скакаць і чаму самы час падумаць над індывідуальнай стратэгіяй выжывання ў крызіс.
 

Скачкі курсаў не скончыліся

Не заметить торнадо не получится: как кризис ударит по белорусам
Вызначыць, у якім калідоры зафіксуюцца курсы валют, немагчыма / Еўрарадыё

Пасля таго як Расія напала на Украіну, беларускі і расійскі рублі абваліліся. Апошнім часам назіраецца адкат. Банкі прадаюць долар ніжэй за 3 рублі, хоць былі прапановы па 3,9 рубля. Аднак на валютным рынку не ўсталявалася новай раўнавагі. Бягучая сітуацыя — проста ваганні курсаў, лічыць Дзмітрый Крук. Яны адбываюцца з некалькіх прычын.

Першая — першапачатковы скачок беларускага рубля быў цалкам звязаны з расійскім рублём. А расійскі ў перыяд першапачатковых санкцый рэагаваў з пэўным запасам, а цяпер атрымаўся адкат.

Умацаванне расійскага рубля магчымае таму, што цэны на энерганосьбіты растуць. Калі б не вайна ва Украіне, расійскі рубель умацаваўся б нашмат больш.

Яшчэ адна прычына звязаная не з рынкавай кан'юнктурай, а з дзеяннямі Цэнтрабанка Расіі.

Да рынкавых інструментаў Цэнтрабанка можна аднесці рэзкае падвышэнне ключавой стаўкі [з 9,5% да 20%. — Еўрарадыё]. Шмат сведчанняў, пакуль на ўзроўні чутак, што і адміністрацыйнае стрымліванне курса мае месца ў Расіі. У цяперашняй сітуацыі варта прымаць гэта пад увагу.

Якім будзе новы раўнаважны курс, прадказаць нельга, як і загадваць, якім будзе курс нават праз некалькі тыдняў, лічыць эксперт. Паколькі незразумела, якая будзе сітуацыя ў сувязі з вайной ва Украіне, якімі будуць далейшыя санкцыі.

Не заметить торнадо не получится: как кризис ударит по белорусам
Беларускі рубель будзе падаць да расійскага / Еўрарадыё

Дамінуюць у асноўным суперкароткатэрміновыя фактары. Пакуль сітуацыя не праясніцца хоць бы на месяц-два, з курсам, што расійскага, што беларускага рубля, хутчэй за ўсё, будзе скачкападобная дынаміка. Рэакцыя, калі ўключыцца нейкі з суперкароткатэрміновых фактараў, можа быць дастаткова моцная, калі няма сярэднетэрміновага арыенціра. Напрыклад, скачок пасля новай ітэрацыі санкцый вельмі імаверны. Будаваць цяпер нейкія прагнозы адносна курса — занятак досыць бесперспектыўны.

Можна ўсё-ткі сказаць, што беларускі рубель будзе падаць да расійскага. Калі будзе адбывацца наадварот, то беларускія тавары ў Расіі стануць даражэйшыя. Значыць, іх будуць менш купляць.

На гарызонце ад некалькіх тыдняў да месяцаў надыдзе момант, калі будзе адвязка беларускага рубля ад траекторыі расійскага. Калі візуалізуюцца праблемы з экспартам, неабходна будзе апераджальнае абясцэненне для таго, каб узмацніць сваю канкурэнтаздольнасць на расійскім рынку, — кажа Дзмітрый Крук.

Таксама незразумела, як беларускі Нацбанк стане рэагаваць на выклікі.

Не заметить торнадо не получится: как кризис ударит по белорусам
Нацыянальны банк / Еўрарадыё

Даходы будуць падаць: пытанне ў тым, як хутка

Шмат у чым эканамічная сітуацыя ў Беларусі залежыць ад таго, якімі будуць шляхі абыходу транспартнай і фінансавай блакады. Выглядае на тое, што зрабіць гэта праз Казахстан не ўдасца.

Не заметить торнадо не получится: как кризис ударит по белорусам
Улады "дапамаглі" беларусам шукаць працу за мяжой / pexels.com

Моцным шокам будзе беспрацоўе. Больш за ўсё пацерпяць падсанкцыйныя галіны і прадпрыемствы. Улічваючы, што ў Беларусі шмат горадаўтваральных прадпрыемстваў, з'явяцца цэлыя ачагі беспрацоўя ў рэгіёнах.

У 2015–2016 гадах, у самыя дрэнныя перыяды, беспрацоўе было крыху менш за шэсць адсоткаў. З вялікай імавернасцю на гарызонце некалькіх месяцаў беспрацоўе мае перадумовы быць большым.

Беспрацоўе ў Беларусі ў прынцыпе не павінна быць вялікае, улічваючы дэмаграфію. Праз старэнне насельніцтва штогод працаздольных людзей становіцца ўсё менш.

Згладзіць беспрацоўе можа міграцыя. Часткова таму і была прынятая пастанова Саўміна №197 ад 31 сакавіка, якая дазваляе выезд з Беларусі без абмежаванняў, лічыць Дзмітрый Крук.

Без працы, быўшы заціснутымі ўнутры краіны, людзі могуць павесці сябе непрадказальна. Фактычна ім даюць інструмент выхаду, а з пункту гледжання эканомікі гэта інструмент згладжвання беспрацоўя.
 

Праблемы банкаў замоўчваюцца

Не заметить торнадо не получится: как кризис ударит по белорусам
У банкаў праблемы з доларамі і еўра / Еўрарадыё

Таксама для людзей будуць адчувальныя ваганні абменнага курса.

Па звычцы з дзевяностых гадоў у нас глядзяць на курс як на індыкатар здароўя эканомікі, што, увогуле кажучы, няправільна. Але, паколькі людзі яго так успрымаюць, ён у нейкай меры такім індыкатарам становіцца. Перыпетыі, якія будуць назірацца з дынамікай курса, будуць уплываць і на паводзіны людзей. Ускосна гэта будзе ўплываць на стан фінансавай сістэмы. Калі будуць нарастаць крызісныя тэндэнцыі ў банкаўскай сістэме і мы атрымаем неплацежаздольнасць нейкага з банкаў, гэта балюча ўдарыць па тых, у каго ў гэтым банку дэпазіты.

Пра тое, што адбываецца ў банкаўскай сістэме, меркаваць складана, паколькі статыстыка Нацбанка публікуецца са спазненнем. І нават яна скажоная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі