Вы тут

“Не трэба губляць надзеі”: у эфіры Еўрарадыё — Алена Леўчанка

Алена Леўчанка / Еўрарадыё

Баскетбалістка Алена Леўчанка стала адным з сімвалаў пратэсту 2020 года. А яе затрыманне і знаходжанне на Акрэсціна абмяркоўвала практычна ўся сусветная спартовая (і не толькі) прэса. Пасля вызвалення Алена Леўчанка з’ехала з краіны — падпісала кантракт з найлепшым баскетбольным клубам Грэцыі.

Ці лёгка прайшла адаптацыя ў новым клубе і ці аднавілася яна пасля Акрэсціна і кавіду, якім там заразілася? Ці згадвае сёння тое зняволенне і якімі словамі? Што адбываецца з краінай і ці “здзьмуліся” пратэсты? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы, чэмпіёнка Заходняй канферэнцыі жаночай NBA, фіналістка WNBA, удзельніца дзвюх Алімпіяд Алена Леўчанка.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.