Вы тут

Не так зразумелі: Ціна Караль сабралася на "Славянскі базар", але перадумала

Ціна Караль / tina_karol/instagram

14 мая вядучыя дзяржканала у прамым эфіры запыталіся ў зоркі ўкраінскай поп-сцэны Ціны Караль, ці збіраецца яна на "Славянскі базар", на што спявачка адказала сцвярджальна. Вось як гэта было:

Вера Палякова: "Славянскі базар" — гэта тое, што нас усіх аб'ядноўвае, славянскія народы. Вы ў ім ўдзельнічаеце і нават запісваеце нумары на беларускай мове з нашымі артыстамі. Скажыце, у гэтым годзе, калі пандэмія дазволіць, вы прыедзеце да нас?

Ціна Караль: Я не прымушу вас сумаваць. Я імчуся да вас.

У сацыяльных сетках, як звычайна бывае ў такіх выпадках, пачалася паніка. А прэс-служба спявачкі паспяшалася паведаміць, што Ціна "не тое мела на ўвазе":

"Пытанне аб удзеле Ціны Караль ў Славянскім базары 2021 было зададзенп каналам АНТ у інтэрв'ю па Zoom з перарывістай сувяззю. Адказваючы на ​​пытанне, спявачка мела на ўвазе, што збіраецца ў будучыні прыехаць у Беларусь са сваімі сольнымі канцэртамі. Удзел спявачкі ў фестывалі Славянскі базар 2021 не запланаваны".

Юбілейны, 30-ы па ліку "Славянскі базар" пройдзе ў Віцебску з 15 па 18 ліпеня. Праўда, да гэтага часу застаецца незразумелым лайн-ап фестывалю. У сакавіку з'явілася афіша нібыта яго ўдзельнікаў, у якой фігуравалі імёны Алега Вінніка, Ціны Караль, Міхаіла Галусцяна, MARUV, Наташы Каралёвай і іншых. Большасць заяўленых ўкраінскіх артыстаў і вядучых, як і многія расійскія выканаўцы, адмовіліся ад удзелу ў мерапрыемстве, якое праходзіць пры падтрымцы Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.