Вы тут

"Не хацеў быць рабом" — жыхар Марыупаля з сабакам Жужай сышоў пешшу ў Запарожжа

Ігар і Жужа / скрыншот відэа

Жыхар Марыупаля Ігар не захацеў заставацца ў родным горадзе з прыходам расійскіх войскаў, забраў сабаку Жужу і сышоў пешшу ў Запарожжа. Гісторыю гэтай незвычайнай эвакуацыі расказвае Deutsche Welle.

Увогуле Ігар і Жужа прайшлі больш за 200 кіламетраў. Дварняк дагэтуль кульгае, у яго на лапах мазалі.

"Я яе стаўлю на ногі, кажу: "Нас дзядуля чакае. Ідзём, трэба ісці. Ты ж гераіня дня, давай", — распавядае Ігар. Цяпер яны жывуць у родных у Кіеве.

Сысці з Марыупаля Ігар вырашыў, калі ў горадзе не стала прадуктаў, затое з'явіліся незнаёмыя людзі ў ваеннай форме і сталі ўсё забараняць. "Увогуле, я не захацеў быць рабом", — тлумачыць сваё рашэнне мужчына.

У Запарожжы іх прынялі ў валанцёрскім цэнтры. Прычым, смяецца Ігар, больш увагі дасталося Жужы, чым яму.

"Вакол Жужы сабралася 20 чалавек, а вакол мяне — трое. Было крыўдна нават, як быццам яна мяне ўсю дарогу на плячах несла, а не я яе", — распавядае ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.