Naviband выпусцілі новую песню да ўгодкаў падзей 2020 года

Naviband выпусцілі новую песню да ўгодкаў падзей 2020 года. Яна мае назву "Свяці".

...Дзе Маё СОНЦА будзе свяціць?

У шэрае неба шэптам крычым

Сёння ізноўку буду маліць

Толькі прашу СВЯЦІ!

Два гады таму ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары і пачаліся масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі іх вынікаў.

Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка працяглы час жывуць у эміграцыі, гастралююць па Еўропе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.