Народнае апытанне: 70% беларусаў вераць, што Лукашэнка сыдзе цягам года

Дзве калоны пратэстоўцаў вітаюць адна адну на маршы ў Мінску 29 лістапада 2020 / @natbelographic​​
Дзве калоны пратэстоўцаў вітаюць адна адну на маршы ў Мінску 29 лістапада 2020 / @natbelographic​​

Ініцыятыва "Народнае апытанне" апублікавала 31 снежня вынікі апошняга ў 2020 годзе даследавання.

Пра тое, што "пратэст праваліўся" думаюць толькі 13% апытаных, большасць жа ацэньвае вынікі акцый станоўча, хоць і прызнае: хацелася б дамагчыся крыху большага.

Галоўнымі дасягненнямі пратэстаў беларусы называюць з'яўленне салідарнасці, пачуццё адказнасці за сваю будучыню, падтрымку з боку краін Еўропы і тое, што "Лукашэнка нервуецца і робіць памылкі".

Цікава, што ў канцы снежня вырасла доля тых, хто чакае паляпшэння сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне ў найбліжэйшай будучыні. Тых жа, хто прагназуе "згасанне" пратэстаў, робіцца менш.

Цікава і тое, што 4% апытаных думаюць, што Лукашэнка можа сысці цягам месяца. У цэлым жа 70% лічаць, што ён пакіне пасаду цягам года. На яго захаванне ва ўладзе цягам пяці і больш гадоў ставяць толькі 3% апытаных.

Народный опрос: 70% белорусов верят, что Лукашенко уйдёт в течение года

Названыя па выніках апытання ініцыятывы і героі года. У топ-5 увайшлі Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Ніна Багінская, Раман Бандарэнка і ўсе беларусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі