Вы тут

Надвор'е ў панядзелак 29 сакавіка: да +13, дождж і туман

Дарога ў Брэсцкай вобласці / Еўрарадыё

У панядзелак 29 сакавіка ў Беларусі чакаюцца туманы і пройдуць дажджы, а тэмпература паветра падымецца да 13-ці цяпла, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па ўсходзе краіны, а днём па ўсёй тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай месцамі магчымы туман і слабы галалёд. Вецер — пераменны, 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы — ад -3 да +3, удзень — +7 +16, па ўсходзе — да + 6-ці.

У сярэдзіне тыдня зноў стане цёпла — да +17, але пры гэтым будзе дажджліва.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.