Вы тут

Нацгвардыя Украіны знайшла на Валыні траціл, гранаты і беларускую ваенную форму

Знаходкі нацгвардзейцаў Украіны на мяжы з Беларуссю

Цягам пяці апошніх дзён украінская Нацгвардыя сумесна з паліцыяй адпрацоўвала прымежную зону ў Валынскай вобласці Украіны. На захадзе гэтая вобласць мяжуе з Польшчай, а на поўдні — з Брэсцкай вобласцю Беларусі.

Праверка ахапіла больш за 60 населеных пунктаў і да 300 аб'ектаў. Нацгвардзейцы знайшлі адзін РПГ, некалькі недакументаваных відаў зброі, больш за 1 тысячу патронаў, тратылавыя шашкі, супрацьтанкавыя міны, тактычныя нажы, рацыі, а таксама наркотыкі: мак і марыхуану.

Таксама былі знойдзеныя два камплекты форменнага абмундзіравання ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пашкоджаны квадракоптар. Цяпер высвятляюць, каму гэта ўсё належыць.

Знаходкі нацгвардзейцаў Украіны на мяжы з Беларуссю
Знаходкі нацгвардзейцаў Украіны на мяжы з Беларуссю

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.