На топ-менеджара магілёўскага філіяла Белгазпрамбанка завялі справу

Аператыўная здымка падчас ператрусу / Скрыншот: "Беларусь 1"
Аператыўная здымка падчас ператрусу / Скрыншот: "Беларусь 1"

Сябра ініцыятыўнай групы і дырэктар Магілёўскага філіяла Белгазпрамбанка Сяргей Кармызаў быў затрыманы 12 чэрвеня пасля ператрусаў у Белгазпрамбанку і іншых датычных кампаніях. Разам з ім быў затрыманы Уладзімір Дудараў — абласны каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, былы намеснік старшыні гарвыканкама.

Учора тэлеканал "Беларусь 1" у эфіры праграмы "Панарама" паведаміў, што Сяргея Кармызава абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.

"Гаворка ідзе пра маніпуляцыях з выдачай банкаўскіх крэдытаў — фактычна пра "продажы" крэдытаў". Падрабязнасці ашуканскай схемы праваахоўнікі абяцаюць расказаць пазней, але ўжо цяпер вядома, што пацярпелыя ацэньваюць прычыненую шкоду ў дзясяткі тысяч долараў", — расказалі ў эфіры.

Ператрусы ў галаўным офісе Белгазпрамбанка пачаліся раніцай 11 чэрвеня, а таксама ў кампаніях "ПрыватЛізінг", "Кентаўр" і ТАА "Кампары". Прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант паведаміла, што затрыманыя даюць паказанні супраць Бабарыкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі