На рэактыўным аўтамабілі загінула гоншчыца і тэлевядучая Джэсі Комбс

На рэактыўным аўтамабілі загінула гоншчыца і тэлевядучая Джэсі Комбс

На рэактыўным аўтамабілі загінула гоншчыца і тэлевядучая Джэсі Комбс. Яна спрабавала ўстанавіць новы рэкорд хуткасці. Ёй было 39 гадоў, інфармуе meduza.io.

Трагедыя здарылася 27 жніўня на сухім дне возера пустыні Алворда ў Арэгоне. Комбс спрабавала пабіць свой жа рэкорд і разагналася да хуткасці амаль 996 км/г. Яе называлі "самай хуткай жанчынай на чатырох колах". Амаль шэсць гадоў таму яна змагла пабіць рэкорд хуткасці сярод жанчын, які трымаўся амаль паўстагоддзя. Джэсі Комбс разагналася да 632 км/г, тры гады таму ўжо былі 769 км/г, год таму — 777 кіламетраў за гадзіну (праўда, апошні вынік афіцыйна не залічылі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі