На пасаду старшыні Партыі БНФ прэтэндуюць ужо 6 кандыдатаў

На пасаду старшыні Партыі БНФ прэтэндуюць ужо 6 кандыдатаў

На пасаду старшыні Партыі БНФ прэтэндуюць ужо 6 кандыдатаў. Новага кіраўніка арганізацыі выбіраюць сёння на з’ездзе партыі, які праходзіць у сталічным Палацы мастацтваў.

Як перадае Радыё Свабода, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, які быў адным з кандыдатаў, узяў самаадвод. Пры гэтым дэлегаты вылучылі дадаткова былога марскога афіцэра з Магілёва Аляксандра Страха і мінскага прадпрымальніка, у мінулым супрацоўніка ЦК ЛКСМБ Васіля Астроўскага. Такім чынам, у бюлетэні для галасавання засталося 6 прозвішчаў: Ілля Дабратвор, Вольга Дамаскіна, Рыгор Кастусёў, Алесь Таўстыка, Аляксандар Страх, Васіль Астроўскі.

Кандыдаты павінны былі прапанаваць каманду сваіх намеснікаў, як мінімум дваіх. Не абышлося без канфузу: Ілля Дабратвор прапанаваў адным з намеснікаў Яраслава Берніковіча, якога даўно выключылі з партыі за парушэнне партыйнай дысцыпліны. Алесь Таўстыка — Уладзіміра Падгола, які таксама ўжо не сябра партыі.

Цяперашні лідар партыі Аляксей Янукевіч адбыў на гэтай пасадзе два тэрміны запар і паводле статута арганізацыі больш не можа яе ўзначальваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі