На мітынгу Ціханоўскай у Мінску дзясяткі тысяч чалавек

На мітынгу Ціханоўскай у Мінску дзясяткі тысяч чалавек

30 ліпеня на мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Мінску знаходзяцца 34 тысячы чалавек (пазней было заяўлена пра 63 тысячы). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, якія падлічылі людзей, якія прайшлі праз прапускныя пункты. Такога мітынгу ў парку Дружбы народаў не было ніколі.

Перад людзьмі выступілі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.

"Мы мірныя людзі. Мы хочам мірных перамен у нашай краіне!", — гаварыла Ціханоўская.

Дзясяткі тысяч чалавек скандавалі "Верым! Можам! Пераможам!", "Света! Света!".

На мітынгу Ціханоўскай у Мінску дзясяткі тысяч чалавек
Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі