На месцы будучага пікету Ціханоўскай у Брэсце з'явілася нецэнзурнае слова

Па літары, якая адсутнічае можна здагадацца, што там было напісана / фота з сацсетак
Па літары, якая адсутнічае можна здагадацца, што там было напісана / фота з сацсетак

На сцэне ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Брэсце з'явілася нецэнзурны надпіс. Сёння ў 17:00 там павінен адбыцца агітацыйны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Як відаць на здымку з сацсетак, надпіс ужо пачалі зафарбоўваць. Аднак па літары, якая адсутнічае, можна здагадацца, што там было напісана.

На месте будущего пикета Тихановской в Бресте появилась нецензурное слово

Раней у Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў былі расклееныя ўлёткі супраць прадстаўніц аб'яднаных штабоў вылучэнцаў у прэзідэнты. Аднак ні Святланы Ціханоўскай, ні Веранікі Цапкала, ні Марыі Калеснікавай сёння на пікеце ў Брэсце не чакаецца.

На месте будущего пикета Тихановской в Бресте появилась нецензурное слово
Фота: 1reg.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі