На Гродзеншчыне зарэгістравалі новы для Беларусі від птушак

На Гродзеншчыне зарэгістравалі новы для Беларусі від птушак

На Гродзеншчыне зарэгістравалі новы для Беларусі від птушак. Гэта — бурая пячураўка, паведамляе birdwatch.by.

Бурая пячураўка насяляе Цэнтральную і Усходнюю Азію. Звычайна яна зімуе ў Бангладэш і Індакітаі. Таму дзіўна, як яна апынулася ў Еўропе. Праўда, у апошнія гады спецыялісты ўсё часцей рэгіструюць сібірскія і нават далёка-усходнія віды вераб’іных птушак далёка на захад ад іх асноўных шляхоў міграцыі. Мяркуецца, што іх новыя месцы зімоўкі знаходзяцца ў Афрыцы ці ў Іспаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі