На грамадскае абмеркаванне вынесена Стратэгія пераходу да Новай Беларусі

"Лукашэнкі не стане, эмігранты пацягнуцца дамоў"

"Лукашэнкі не стане, эмігранты пацягнуцца дамоў" / AP / Scanpix

Аб'яднаным пераходным кабінетам, Офісам Святланы Ціханоўскай і Каардынацыйнай Радай на грамадскае абмеркаванне вынесена Стратэгія пераходу да Новай Беларусі. Сярод яе раздзелаў — правядзенне дэмакратычных выбараў, аднаўленне канстытуцыйнага парадку і законнасці, захаванне міжнародных абавязацельстваў, забеспячэнне эканамічнай стабільнасці і развіцця, аднаўленне грамадзянскай супольнасці і нацыянальнае адраджэнне.

"Нехта можа сказаць: "Людзі, якія разважаюць пра Новую Беларусь, — наіўныя летуценнікі. Бо гэтая будучыня можа быць неверагодна далёкай". Але што, калі яна наступіць ужо заўтра? Лукашэнкі не стане, палітвязні выйдуць з турмаў, з краіны здымуць санкцыі, эмігранты пацягнуцца дамоў. Што рабіць, калі надыдзе час вырашаць відавочныя, але зусім няпростыя пытанні жыцця ў новай дзяржаве?" кажа ў відэазвароце Ціханоўская.

"Падзенне рэжыму дасць беларусам шанец устанавіць дэмакратыю, — адзначае яе прэс-служба. — Як не ўпусціць гэтую магчымасць, пазбегнуць прававога хаосу і спробаў рэваншу з боку памагатых дыктатуры? Для гэтага неабходны загадзя прадуманы план". Яго асноўная мэта — "транзіт улады і ўсталяванне ў Беларусі дэмакратычнай сістэмы, у якой немагчымае з'яўленне новай дыктатуры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі