На графіці “Мінск — Масква” з’явіўся надпіс: “Я — Белы легіён”

На графіці “Мінск — Масква” з’явіўся надпіс: “Я — Белы легіён”

На графіці “Мінск — Масква”, створаным у знак сяброўства Беларусі і Расіі, з’явіўся новы правакацыйны надпіс: “Я — Белы легіён”. Надпіс адсылае да гэтак званай “справы патрыётаў”, 17 фігурантаў якой застаюцца за кратамі. Фотаздымак “абноўленага” графіці выклалі ў суполцы Street Art у Фэйсбуку.

Гэтае графіці рэгулярна “афармляюць” дэталямі, якія надаюць выяве скандальны сэнс. Спачатку на яго прымалявалі калючы дрот. Пасля ўнізе графіці з'явіліся іранічныя надпісы палітычнага зместу. Кожнага разу камунальныя службы аператыўна зафарбоўваюць гэтыя надпісы.  


 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі