На гэтым тыдні ў Беларусі пахаладае і прыйдуць дажджы

На гэтым тыдні ў Беларусі пахаладае і прыйдуць дажджы

У аўторак, 21 ліпеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень заходні, паўночна-заходні ўмераны. Пры навальніцах удзень чакаецца парывісты вецер. 

Уначы тэрмометры пакажуць 10-16 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +18. Удзень паветра прагрэецца да 21-26 цяпла, па паўднёвым усходзе прагназуецца да 28 са знакам "плюс".

Па прагнозах сіноптыкаў на гэтым тыдні чакаецца зніжэнне тэмпературы паветра і дажджы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі