Вы тут

На чацвер у Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег

Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё

На чацвер, 8 красавіка, у Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег. Удзень ападкі магчымыя амаль па ўсёй краіне. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных участках дарог уначы і раніцай.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да +1 градуса (у Мінску — 1-3 марозу), у дзённыя гадзіны — 3-8 цяпла (у сталіцы — ад +5 да +7 градусаў).

У канцы тыдня ў нашай краіне чакаецца пацяпленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.