На бабруйскім заводзе рабочым прапануюць пагуляць у латэрэю за 3 рублі

Так выглядае латэрэйны билет "Приднепровье-1" / ay.by
Так выглядае латэрэйны билет "Приднепровье-1" / ay.by

Рабочым Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў кіраўніцтва прапанавала набываць латэрэйныя білеты "Твоя удача" і "Приднепровье-1". Адпаведнае распараджэнне мясцовых уладаў трапіла ў сацсеткі. 

Ад начальніка патрабуецца "правесці маніторынг" і здаць ведамасці за рэалізаваныя "латарэйкі". Каштуюць яны 3 і 1,5 рублі. А набыць іх можна ў кошт заробка.

"Латарэя прадаецца, бюджэт папаўняецца, а рабочыя атрымліваюць шанец выйграць свой заробак. Дух Маўродзі ціха рыдае ў кутку",рэагуюць у сацсетках.

Дарэчы, па інфармацыі Еўрарадыё, яшчэ летась настаўнікі некаторых школ Брэсцкай вобласці вымушаны былі набываць з заробку латэрэйныя білеты "Беловежская пуща" па 3 рублі. Тым, хто адмаўляўся, пагражалі пазбаўленнем прэміі. 

На бобруйском заводе рабочим предлагают поиграть в лотерею за три рубля
З фэйсбуку Уладзіміра Нясмашнага

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі