На Australian Open чырвона-зялёны сцяг трапіў у "чорны спіс"

Сцягі, якія забаронена паказваць у трансляцыях

Сцягі, якія забаронена паказваць у трансляцыях / slobodnaevropa.mk

На Australian Open чырвона-зялёны сцяг (дзяржаўны сцяг РБ) трапіў у "чорны спіс". Ён прысутнічае ў пераліку сімвалаў, забароненых для паказу тэлебачаннем. Як паведамляе македонская служба Радыё Свабода, пад такую ж забарону арганізатараў трапілі сцягі РФ, Тайваня, Палесцінскай аўтаноміі і Ізраіля. Памылкова ў "чорны спіс" трапіў сцяг Паўночнай Македоніі. Памылку ўжо выправілі.

На прэстыжным турніры выступаюць прадстаўніцы Беларусі: Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка — у адзіночным разрадзе, Аляксандра Сасновіч — у парным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі