На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла

Чырвоны касцёл у Мінску

Чырвоны касцёл у Мінску / Euroradio

На інтэрнэт-аукцыёне ў Германіі выстаўленыя на продаж эскізы алтарных роспісаў мінскага Чырвонага касцёла — касцёла святых Сымона і Алены. Эскізы зрабіў мастак Юзаф Тэафіл Смалінскі (1865-1927), заўважыў тг-канал "Спадчына".

Адзін з эскізаў зводзіць усе выявы ў адзіную кампазіцыю. Па цэнтры ў нябёсах паказаны Хрыстос, пад ім — Чырвоны касцёл. Хлопчык з дзедам на выяве — гэта Сямён Вайніловіч і ягоны нябесны заступнік святы Сымон. Дзяўчына, якая ўкленчыла на каленях, — Алена Вайніловіч.

Сярод іншых эксізаў на аўкцыён выстаўлены і малюнак Залатой Горкі з касцёлам на ёй.

Мінскія ўлады нядаўна абвясцілі, што ў першым квартале 2024 года пачнецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла, які забралі ў вернікаў у кастрычніку 2022-га.

На аўкцыёне ў Германіі прадаюць экскізы роспісаў Чырвонага касцёла
Эскізы роспісаў Чырвонага касцёла / irrgangfinearts.de

Залатая Горка ў Мінску / irrgangfinearts.de

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі