МЗС прапанаваў дыпламатам ЕС і ЗША супрацу ў "справе Белгазпрамбанка"

МЗС прапанаваў дыпламатам ЕС і ЗША супрацу ў "справе Белгазпрамбанка"

Увечары 18 чэрвеня ў Міністэрстве замежных спраў адбылася сустрэча з амбасадарамі краін Еўрасаюза і кіраўніком дыпмісіі ЗША. 

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся прапановы па ўзаемадзеянні ў рамках расследавання крымінальнай "справы Белгазпрамбанка", паведамляе БЕЛТА.

Беларускі бок на сустрэчы прадстаўлялі міністр замежных спраў Уладзімір Макей і старшыня Камітэта дзяржкантролю Іван Церцель. Кіраўнік КДК распавёў афіцыйную версію "справы Белгазпрамбанка" прапанаваў краінам ЕС супрацоўнічаць у расследаванні. 

Паведамляецца, што ў рамках расследавання беларускі бок ужо накіроўваў лісты ў адрас шэрагу дзяржаў, адказваючы на запыты з іх боку. 

18 чэрвеня прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю затрымалі былога кіраўніка "Белгазпрамбанка" і прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Віктара Бабарыку. Разам з ім затрыманы яго сын і кіраўнік ініцыятыўнай групы Эдуард Бабарыка. Паводле неафіцыйных звестак, абодва ўжо змешчаныя ў СІЗА КДБ. 

У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК адвакатам Бабарыкі не паведамілі, які орган расследуе справу супраць яго. Аднак у каментары дзяржаўным СМІ Іван Церцель распавёў, што Бабарыку затрымалі як арганізатара супрацьпраўнай дзейнасці. Ён заявіў, што ўдзельнікі супрацьпраўнай дзейнасці вывелі з краіны 430 мільёнаў долараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі