Вы тут

МУС Украіны: прыкмет фарміравання ўдарных груповак у Беларусі няма

ВСУ / Міністэрства абароны Украіны

Украінская разведка і яе замежныя партнёры сцвярджаюць, што ўдарныя групоўкі ў Беларусі не фармуюцца. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра ўнутраных спраў Украіны Яўген Енін.

Тым не менш мы маем інфармацыю аб магчымых правакацыях, канчатковым уцягванні Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну. Гаворка ідзе аб магчымасці накіравання адпаведных дыверсійна-разведвальных груп. І менавіта таму нашымі праваахоўнікамі ўведзены ўзмоцнены рэжым нясення службы на блокпастах, — кажа Енін.

Па словах прадстаўніка МУС Украіны, у паўночных рэгіёнах на памежжы час ад часу выяўляюць то дроны, то пераход грамадзян Расіі або Беларусі на ўкраінскі бок.

Усіх падобных асоб старанна адпрацоўваюць нашы праваахоўнікі, — адзначае Енін.

Тым часам Беларусь падоўжыла мабілізацыйныя вучэнні недалёка ад мяжы з Украінай да 9 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.