Мугуруса ў фінале Уімблдона перамагла Вінус Уільямс

Мугуруса ў фінале Уімблдона перамагла Вінус Уільямс

Іспанская тэнісістка Гарбінье Мугуруса (14-е месца ў сусветным рэйтынгу) ў фінале Уімблдона перамагла амерыканку Вінус Уільямс (11-е месца). Матч завяршыўся з лікам 7:5, 6:0.

23-гадовая Мугуруса ў другі раз перамагае на турнірах Вялікага шлема — год таму яна выйграла Ралан Гарос. У 2015 годзе яна таксама выходзіла ў фінал Уімблдона, але саступіла іншай Уільямс — Серэне.

Вінус Уільямс выступіла ў фінале Уімблдона ў дзвявяты раз і ў чацвёрты раз пацярпела паразу. Апошнім разам яна выйгравала гэты турнір у 2008 годзе.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая меней за месяц таму вярнулася ў вялікі спорт, дайшла на Уімблдоне да 4 раунда, але саступіла там 2-й ракетцы свету Сімоне Халеп.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі