Вы тут

Моцны вецер у аўторак вывернуў у Мінску дрэвы

Паваленае дрэва / minsknews.by, ілюстрацыйнае фота

Зранку 21 чэрвеня моцны вецер паваліў у Мінску некалькі дрэваў. У каментары агенцтву "Мінск-Навіны" кіраўніцы службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў зялёнай гаспадаркі УП "Мінскзеленбуд" Кацярына Кароткіна сказала, што азеляльнікі выявілі пяць паваленых дрэваў на тэрыторыях, за якія яны адказваюць.

Адно з іх вывернула ў Лошыцкім парку, яшчэ па два — у Маскоўскім і Ленінскім раёнах.

Дарэчы, сёлета стыхія не першы раз ужо выварочвае дрэвы ў сталіцы. У студзені непагадзь паваліла ў Мінску больш за 900 дрэваў, а ў траўні вецер паваліў яшчэ больш за 200.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.