Мітынг, кірмаш рамёстваў і рок-канцэрт. “Свята незалежнасці” ў Брэсце

Мітынг, кірмаш рамёстваў і рок-канцэрт. “Свята незалежнасці” ў Брэсце

25 сакавіка ў Брэсце адзначылі 100-годдзе незалежнасці БНР. На плошчы Свабоды ў цэнтры горада праходзіла дазволенае ўладамі “Свята незалежнасці”. Удзел у ім прынялі каля 400 чалавек.

Мерапрыемства пачалося а 12-й гадзіне з мітынгу, на якім выступілі мясцовыя актывісты і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў. Прысутных павітаў адзін з арганізатараў “Свята незалежнасці”, кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі

Шыманскі: “Сёння мы сабраліся тут, каб аддаць  даніну павагі тым людзям, дзякуючы руплівай працы якіх мы жывем у незалежнай дзяржаве. Шмат хто можа сказаць, што гэта была несапраўдная дзяржава, яна не здзейснілася… На маю думку, самае галоўнае, што 25 сакавіка беларусы абвесцілі на ўвесь свет, што яны хочуць жыць у сваёй краіне!”

Па словах Шыманскага, апошнім часам у краіне ўсё больш узыходзяць парасткі беларусізацыі, да якой далучаюцца ў тым ліку і ўлады. Што праўда, на мітынгу ніхто з прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі не выступіў, хоць раней пра такія выступы абвяшчалася.

Пасля мітынгу пачаўся вялікі рок-канцэрт. Перад брастаўчанамі выступілі гурты Cad Goddeu, Zolki Band, Сразу май, Спрат, :B:N: i Re1ikt.   

Падчас мерапрыемства таксама працаваў кірмаш рамёстваў і сувеніраў, фотавыстава "Брэст 100 год таму" і фатазона.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі