Мішусцін: кошты на нафту і газ для Беларусі абмяркуем, як падпішам дарожныя мапы

Мішусцін: кошты на нафту і газ для Беларусі абмяркуем, як падпішам дарожныя мапы

Кошты на энерганосьбіты для Беларусі Масква будзе абмяркоўваць пасля падпісання дарожных мапаў па інтэграцыі. Пра гэта расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін заявіў 22 ліпеня, выступаючы ў Дзярждуме са штогадовай справаздачай пра дзейнасць урада.

Мішусцін згадаў нядаўні візіт у Мінск і паведаміў, што правёў шэраг сустрэчаў. "Я глыбока веру ў патэнцыял саюзнай дамовы, лічу, што праца, якая праведзеная была, звязаная з інтэграцыяй і з распрацоўкай дарожных мапаў па ўсіх напрамках узаемадзеяння з Беларуссю, была зробленая выдатна. Там літаральна крыху засталося рэчаў, якія трэба абмеркаваць. І веру ў тое, што калі мы сумесна па гэтых картах створым адзіную прастору і прымем, з канфіскацыямі, магчыма, адзіны Падатковы кодэкс, калі мы зможам уніфікаваць нашы стаўкі, падыходы, то мы зможам размаўляць у тым ліку пра механізм цэнаўтварэння на энерганосьбіты ўжо, як у прынцыпе і прапануюць нашы беларускія партнёры", — цытуе ТАСС словы расійскага прэм'ера.

Перамовы па ўзмоцненай інтэграцыі Беларусі і Расіі актывізаваліся ў другой палове 2019 года. Бакі дамовіліся падпісаць 31 дарожную мапу. Змест гэтых дакументаў шырокай грамадскасці не паведамляецца. У Мінску адбыўся шэраг вулічных акцыяў за незалежнасць. Тым часам кіраўніцтва Беларусі і Расіі дамовілася амаль па ўсіх пытаннях акрамя адной дарожнай мапы. 

Паведамлялася, што падчас нядаўняга прыезду ў Мінск Мішусцін на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапаноўваў "незалежную інтэграцыю". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі