Мінздароўя паведаміла афіцыйную статыстыку наконт каранавіруса на 25 снежня

Мінздароўя паведаміла афіцыйную статыстыку наконт каранавіруса на 25 снежня

За апошнія суткі ў Беларусі COVID-19 зарэгістраваны яшчэ ў 1893 чалавек, паведамляе прэс-служба Мінздароўя 25 снежня. Агулам за час пандэміі зарэгістравана 183 006 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй.

За суткі памерлі 9 пацыентаў з COVID-19, за ўвесь час — 1367. 

Вылечыліся 161 832 чалавекі, у якіх выявілі каранавірус, прычым 2395 з іх — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі было зроблена 28 811 тэстаў на COVID-19. А за час пандэміі ў нашай краіне агулам было праведзена 3 883 776 тэстаў.

Многія медыкі лічаць заніжанай статыстыку Мінздароўя наконт колькасці хворых і памерлых ад каранавіруса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі