Мінскае "Дынама" на выездзе прайграла піцерскаму СКА з буйным лікам (відэа)

Мінскае "Дынама" на выездзе прайграла піцерскаму СКА з буйным лікам (відэа)

Выяздная серыя з чатырох матчаў, якую праводзяць хакеісты мінскага "Дынама", пачалася з буйной паразы. 10 кастрычніка беларусы саступілі лідарам Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі — СКА з Санкт-Пецярбургу — з лікам 2:6. Прычым дзве шайбы беларусы прапусцілі, што называецца, у распранальню: на 20-й і на 60-й хвілінах гульні.

Лёс сустрэчы быў вырашаны ўжо ў першым перыядзе, калі піцерцы закінулі ў браму дынамаўскага кіпера Карнаухава чатыры шайбы, што засталіся без адказу. Адзначыліся Хахлачоў, Вайноў, Гусеў і Дадонаў. 

У другім перыядзе Каблукоў давёў перавагу СКА да непрыстойнай — 5:0 — але дынамаўцы здолелі адквітаць адну шайбу, гэта зрабіў Усціненка. 

Трэці перыяд прайшоў у роўнай барацьбе. За дзве хвіліны да заканчэння сустрэчы Шынкевіч скараціў адрыў СКА да трох шайбаў. Аднак за 15 секунд да фінальнай сірэны канчатковыя лічбы ўсталяваў на табло Шыпачоў — 6:2.

У мінскага "Дынама" пасля 16 матчаў засталося 32 ачкі. Наступную сустрэчу беларускі клуб правядзе 13 кастрычніка ў Маскве. Супрацьстаяць дынамаўцам будзе ЦСКА. 15 кастрычніка "Дынама" гуляе з "Северсталлю", 17 кастрычніка — з "Сочы".

Гол, які забіў Усціненка (5:1)
Гол Шынкевіча (5:2)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі