Міністр спорту не падтрымаў Ціхана, які сказаў, што лепш ехаць у РФ, чым у Парыж

Беларусы не адмовіліся ад паездкі ў Парыж

Беларусы не адмовіліся ад паездкі ў Парыж / pixabay.com

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук заявіў, што Беларусь не адмаўляецца ад удзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы.

"Сёння ў нас ёсць допускі да адбору на Алімпійскія Гульні па 27 відах спорту, — цытуе словы Кавальчука "Прессбол". — Будзем удзельнічаць і ў іншых відах, калі Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціць. Мы прымем удзел у гэтых спаборніцтвах, няхай нават і ў нейтральным статусе".

Такім чынам, Мінспорту не падтрымала прапанову кіраўніка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Івана Ціхана. Нядаўна ён заявіў, што беларускім лёгкаатлетам лепш ехаць на турніры ў Расію, чым на Алімпійскія гульні ў Парыж. Сваю пазіцыю Ціхан тлумачыў тым, што на беларускіх спартсменаў могуць аказваць "моцны псіхалагічны ціск", а побач з імі не будзе трэнераў. І дадаў, што асабістыя рэкорды можна працягваць ўстанаўліваць у іншым месцы — напрыклад, на спаборніцтвах у РФ.

У канцы 2023 года Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў беларусаў і расіян да ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы (акрамя камандных спаборніцтваў), але з пэўнымі ўмовамі (напрыклад, на Алімпіяду не трапяць спартсмены, якія выказваліся ў падтрымку вайны Расіі супраць Украіны, ці "звязаныя з ваеннымі ці сілавымі структурамі"). Спартсменам яшчэ трэба прайсці адбор у сваіх відах спорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі