Міністр абароны Украіны расказаў пра падтрымку з космасу

Аляксей Рэзнікаў / УНІАН
Аляксей Рэзнікаў / УНІАН

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў расказаў пра падтрымку з космасу. Украінскае войска атрымлівае "плынь даных са спадарожнікаў". І гэта "ужо дае вынікі на полі бою".

Рэзнікаў адзначае, што не можа агучыць усе дэталі. Паводле яго слоў, даныя, атрыманыя са спадарожнікаў, дапамагаюць выяўляць схаваную праціўнікам на фронце баявую тэхніку. "Каардынаты "схаванага" былі аператыўна перададзеныя для нанясення агнявога паражэння", — кажа міністр абароны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі