Міністр абароны Украіны напісаў пра падарункі з Вялікабрытаніі — новыя M270
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў напісаў пра падарункі з Вялікабрытаніі — новыя M270. Пра прыбыццё першых гэтых рэактыўных сістэм залпавага агню ён паведамляў у сярэдзіне ліпеня. Цяпер жа пастаўлена іх чарговая партыя. М270 называюць аналагамі амерыканскіх HIMARS.
"Вялікабрытанія абяцала, Вялікабрытанія выканала абяцанне! — піша Рэзнікаў. — Ва Украіну прыбыло больш РСЗА M270. Дзякуй [міністру абароны] Бэну Уоллесу і ўсяму брытанскаму народу! Ваша падтрымка дзіўная і так важная для Украіны. Нашы УСУ ўмела выкарыстоўваюць гэтую дапамогу на полі бою".
Таксама ўкраінскі міністр абароны анансуе, што "хутка прыбудуць і іншыя "падарункі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.